Язэп Ходзька
Юзаф Ходзька, у беларускай традыцыі Язэп Ходзька, у расійскай Іосіф Іванавіч Ходзька (6 снежня 1800, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 21 лютага 1881, Тыфліс, цяпер Тбілісі) — геадэзіст, географ.
Язэп Ходзька | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 6 снежня 1800 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1881 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Ян Ходзька |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал-лейтэнант[1] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Яна Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Яна Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідары паўстання 1830—1831 гадоў меркавалі прызначыць Юзафа Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 года затрымалі Ходзьку і накіравалі на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 годзе накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 годзе распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853 годзе. У 1869 годзе Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.
Крыніцы
правіць- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 17 ліпеня 2021.
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Грыцкевіч В. П., Мархель У. І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998;
- Жизнь и деятельность геодезиста и географа генерал-лейтенанта Иосифа Ивановича Ходзько, 1800—1881 // Материалы Международной научной конференции, 21 декабря 2000 г. — Мн., 2001.