Ірадыяда
Ірадыяда (каля 15 да н.э. — пасля 39 н.э.) — паводле паведамлення Іосіфа Флавія[2], Ірадыяда была ўнучкай Ірада Вялікага ад яго сына Арыстабула.
Ірадыяда | |
---|---|
грэч. Ηρωδιάς | |
| |
Нараджэнне |
15 да н.э. |
Смерць |
не раней за 39 |
Бацька | Арыстабул IV[d] |
Маці | Berenice[d] |
Муж | Ірад Філіп I і Ірад Анціпа[1] |
Дзеці | Саламея[d] |
Веравызнанне | іўдаізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ яе імем сінаптычныя Евангеллі звязваюць пакаранне смерцю Іаана Хрысціцеля.
Паводле Флавія, яна была замужам за сваім дзядзькам Ірадам Філіпам I і мела ад яго дачку Саламею, але захапілася беззаконнай сувяззю з яго адзінакроўным братам, Ірадам II Анціпай (у іх быў агульны бацька, Ірад I Вялікі, але розныя маці). Паводле сіноптыкаў, Іаан Хрысціцель смела прыйшоў да тырана і адкрыта выкрываў Ірада за развод з жонкай і незаконны шлюб з Ірадыядай. Гэта раз’юшыла Ірадыяду і яна, скарыстаўшыся магчымасцю, дамаглася таго, што галава «найвялікшага з народжаных жонкамі» пала пад мячом ката (гл. Мф. 14:1—12; Мк. 6:14—29; Лк. 9:7—9).
Як піша Флавій, Ірадыяда наклікала бедства на Ірада Анціпу і была саслана разам з ім у Галію, дзе і памерла.
У гонар Ірадыяды названы астэроід (546) Герадыяда, адкрыты ў 1904 годзе.
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 9 мая 2022.
- ↑ Іосіф Флавій, Іўдзейскія Старажытнасці XVIII
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірадыяда
- Иродиада // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.