Ірына Бельская
Іры́на Бе́льская (нар. 1989, вёска Чарневічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтэса.
Ірына Бельская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1989 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Залаты апостраф (2007) |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1989 годзе ў в. Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Працавала ў бібліятэцы імя Я. Коласа ЦБС у Наваполацку. Жыве ў Наваполацку[1].
Творчасць
правіцьПершы верш напісала ў восем гадоў на рускай мове[1]. Цяпер піша вершы і размаўляе на беларускай мове.
Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых перыядычных выданнях.
Узнагароды
правіць- Лаўрэат паэтычных конкурсаў «Наша ніва», прысвечанага Дня зямлі 2005 г.
- Лаўрэат конкурсу Віцебскага аддзялення СБП, прысвечанага 125-годдзю Я. Коласа і Я. Купалы.
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»
- Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» за найлепшы дэбют у 2008 годзе[2]
- фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў 2009 годзе
- атрымала заахвочвальную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў 2010 годзе
Зноскі
Спасылкі
правіць- Ірына Бельская на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі
- Ірына Бельская. Быць іншаю… Вершы