Ірына Паўлаўна Рэвуцкая

Ірына Паўлаўна Рэвуцкая (27 мая 1945, Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1988), дацэнт (1993). Член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх)[1].

Ірына Паўлаўна Рэвуцкая
Дата нараджэння 27 мая 1945(1945-05-27) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1988)
Навуковае званне
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Белбыттэхпраекце, з 1975 года — асістэнт, старшы выкладчык, з 1993 года дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута[1]. Чытае лекцыйныя курсы «Тыпалогія жылых і грамадскіх будынкаў», «Тэорыя архітэктуры», вядзе практычныя заняткі па «Архітэктурным праектаванні», кіруе дыпломным праектаваннем, вытворчай праектнай практыкай, падрыхтоўкай аспірантаў і магістраў[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць правіць

Сааўтар больш як 20 аб’ектаў бытавога абслугоўвання, пабудаваных у Беларусі[2]. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): дамы быту ў Магілёве, Гомелі (1970), пральні на вул. Кнорына (1972), Сонечнай (1974), доследна-механічны завод Мінбыта БССР (1974) у Мінску, тыпавы праект комплекснага прыёмнага пункта для сельскай мясцовасці[1]. Аўтар аб’ектаў грамадзянскага будаўніцтва, праектаванне якіх выконвалася ў Творчай майстэрні архітэктара В. М. Аладава і ў БелНДІБ[2].

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — архітэктурная тыпалогія жылых і грамадскіх будынкаў, праблемы ўдасканалення архітэктуры шматкватэрных жылых будынкаў, экалагічныя праблемы сучаснай архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў. Апублікавала ў айчынных і замежных навуковых часопісах і зборніках, у матэрыялах навуковых канферэнцый больш за 60 навуковых прац паводле дадзеных праблем, у тым ліку з’яўляецца сааўтарам рэкамендацый па праектаванні «Архітэктурнае рашэнне фасадаў з выкарыстаннем адкрытых і зашклёных прыкватэрных прастор і эркераў» (Мінск, 2004) і манаграфіі «Адаптоўвальнае жыллё» (Мінск, 2005)[2].

Брала ўдзел у выкананні дзяржбюджэтных і гасдамоўных навукова-даследчых прац, выкананых на кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў», а таксама ў правядзенні навуковых даследаванняў сумесна з інстытутамі БелНДІБ і НДПТІБ. Удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі па праектаванні навучальных будынкаў у Рэспубліцы Беларусь[2].

Зноскі

  1. а б в г Реутская Ирина Павловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г д Реутская Ирина Павловна Архівавана 27 ліпеня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць