Ірына Уладзіміраўна Тылец
Ірына Уладзіміраўна Тылец — беларуская дзяржаўная дзяячка, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і старшыня Рэспубліканскага савета суддзяў. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Ірына Уладзіміраўна Тылец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1992 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі працуе з 1985 года. Пачынала юрыдычную кар’еру з пасады сакратара судовага паседжання суда Кастрычніцкага раёна Мінска. У 1993 годзе была назначана на пасаду суддзі гэтага ж суда, у 1996 годзе — на пасаду намесніка старшыні суда Кастрычніцкага раёна Мінска[1].
У 2004 годзе Ірына Тылец назначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2008 года ёй прысвоены першы кваліфікацыйны клас. З 27 верасня 2018 года — сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Беларусі. 1 лістапада 2023 года абрана старшынёй Рэспубліканскай рады суддзяў[1].
З 25 красавіка 2024 года член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Узнагароды
правіць- медаль «За працоўныя заслугі»[2]
Спасылкі
правіць- ↑ а б Судья Верховного Суда Тылец выдвинута кандидатом в состав Президиума ВНС (руск.)(недаступная спасылка). БЕЛТА (23 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2024. Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ Судья Верховного Суда удостоены медалей и Благодарности Президента Беларуси (руск.). Нясвіжскія навіны (11 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 1 чэрвеня 2024.