Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу

Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу — калегіяльны орган, які забяспечвае ў парадку, устаноўленым законам, аператыўнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю Усебеларускага народнага сходу[1].

Гісторыя

правіць

Паўнамоцтвы

правіць

У паўнамоцтвы Прэзідыума ўваходзіць права аспрэчваць легітымнасць прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, зацвярджэнне прадстаўленых Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, а таксама прыцягненне да адказнасці Прэзідэнта Беларусі за «здзяйсненне дзяржаўнай здрады, або іншае падобнае злачынства». Акрамя таго, за Прэзідымам захоўваецца права ўвядзення надзвычайнага або ваеннага становішча і права ўзнагароджвання дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прэзідыум павінен збірацца не радзей за адзін раз у паўгода[2].

Прэзідыум складаецца з 15 членаў, уключаючы Старшыню і яго намесніка. Дзеючы склад Прэзідыума быў абраны 24 красавіка 2024 года на VII-м Усебеларускім народным сходзе.

Члены Фота Членства Партыя Прадстаўляе
Аляксандр Лукашэнка
(старшыня)
  24 красавіка 2024 Беспартыйны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Косінец   24 красавіка 2024 Беспартыйны Экс-памочнік Прэзідэнта Беларусі
Вадзім Богуш   24 красавіка 2024 Беларуская партыя «Белая Русь» Мінск
Аляксандр Бранцэвіч 24 красавіка 2024 Беспартыйны Віцебская вобласць
Канстанцін Бурак 24 красавіка 2024 Беспартыйны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Надзея Ермакова 24 красавіка 2024 Беларуская партыя «Белая Русь» Беларускі саюз жанчын
Уладзімір Каранік   24 красавіка 2024 Беспартыйны Гродзенская вобласць
Марына Лянчэўская 24 красавіка 2024 Беспартыйная Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі
Сяргей Палякоў 24 красавіка 2024 Беспартыйны Мінская вобласць
Сяргей Сівец 24 красавіка 2024 Беспартыйны Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Руслан Страхар 24 красавіка 2024 Беспартыйны Магілёўская вобласць
Ірына Тылец 24 красавіка 2024 Беспартыйны Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
Дзмітрый Чарнякоў 24 красавіка 2024 Беспартыйны Гомельская вобласць
Вольга Шпілеўская 24 красавіка 2024 Беспартыйны Беларускі саюз жанчын
Юрый Шулейка 24 красавіка 2024 Беспартыйны Брэсцкая вобласць

Зноскі

правіць
  1. Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (23 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2024. Праверана 1 чэрвеня 2024.
  2. First All-Belarusian People's Assembly to be convened in April 2024 - presidential official (англ.). Interfax (9 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2024. Праверана 1 чэрвеня 2024.