Вольга Аляксандраўна Шпілеўская

(Пасля перасылкі з Вольга Шпілеўская)

Вольга Аляксандраўна Шпілеўская (нар. 6 студзеня 1976) — беларуская дзяржаўная функцыянерка, журналістка і прапагандыстка. Дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі. Старшыня Беларускага саюза жанчын (з 2022 года). Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Вольга Шпілеўская
Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
з 25 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Старшыня Беларускага саюза жанчын
з 13 ліпеня 2022
Папярэднік Алена Богдан
Нараджэнне 6 студзеня 1976(1976-01-06) (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 6 студзеня 1976 года.

У 1998 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Будучы студэнткай прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію, дзе дайшла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў.

3 ліпеня 2015 года прызначана галоўным рэдактарам газеты «Мінская праўда»[1].

У 2017 годзе ўзначаліла Нацыянальны прэс-цэнтр. З 2018 года па май 2021 года працавала кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

У пачатку снежня 2021 года ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі[3].

У ліпені 2022 года абрана старшынёй Беларускага саюза жанчын[4], у сакавіку 2023 года аднагалосна пераабрана на гэтую пасаду[5]

З 25 красавіка 2024 года — член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

Зноскі

правіць
  1. Кацярына, Тумас-Цішкевіч. Дзённік жыцця цэнтральнага рэгіёна. Звязда (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  2. О филиале. Межгосударственной телерадиокомпании «Мир» в Республике Беларусь
  3. Кацярына, Тумас-Цішкевіч. Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!. Звязда (2 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  4. У самай масавай жаночай арганізацыі краіны — новая старшыня. Звязда (13 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2022. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  5. Старшынёй Беларускага саюза жанчын пераабраная Вольга Шпілеўская. Звязда (21 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.