Канстанцін Віктаравіч Бурак

(Пасля перасылкі з Канстанцін Бурак)

Канстанцін Віктаравіч Бурак (1970) — кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Канстанцін Віктаравіч Бурак
Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
з 25 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Партыя Беспартыйны

Біяграфія

правіць

Скончыў Маскоўскае пагранічнае ваеннае вучылішча КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Працаваў у інфармацыйным упраўленні Савета бяспекі Рэспублікі Беларусі і быў прадстаўніком Беларусі ў структурах АДКБ.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі 2020—2022 гадоў уваходзіў у склад Рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі[1].

Зноскі

  1. Праект новай Канстытуцыі Беларусі прадставілі прэзідэнту. ВКУП «Зелянбуд Маскоўскага раёна г. Мінска» (4 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2023. Праверана 1 чэрвеня 2024.