Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч
Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч (30 кастрычніка 1979, в. Лужасна, Мазалаўскі сельсавет, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» (з 2022 года), член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Аляксандр Бранцэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Нараджэнне |
30 кастрычніка 1979 (44 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьПрацоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе слесарам па эксплуатацыі газавай гаспадаркі вытворчага ўпраўлення «Віцебскгаз». У 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя».
У 2014 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». У 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1][2].
У 2019 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблгаз»[2]. Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» з 1 жніўня 2022 года[2], дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, член Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці. З 25 красавіка 2024 года член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу[1].
Спасылкі
правіць- ↑ а б Александр Бранцевич избран кандидатом в члены Президиума Всебелорусского народного собрания от Витебской области (руск.). Витебский районный исполнительный комитет (23 красавіка 2024).
- ↑ а б в Александр Бранцевич назначен на должность генерального директора УП «Витебскоблгаз» (руск.)(недаступная спасылка). Витебские вести (3 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2024. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Производственное республиканское унитарное предприятие "Витебскоблгаз" = Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Віцебскаблгаз": 60 лет успешного развития. ― Минск, 2020.