Ісак Майсеевіч Нісенбаум
Ісак Майсеевіч Нісенбаум (1898—1981) — беларускі медык, мікрабіёлаг, арганізатар аховы здароўя ў Беларусі[2].
Ісак Майсеевіч Нісенбаум | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1981 (82 гады) |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, мікрабіёлаг, галоўны ўрач |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў г. Бабруйску 30 снежня 1898 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў у 1926 годзе медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
1926 па 1931 год загадваў Мінскім павятовым, акруговым, гарадскім аддзеламі аховы здароўя. З 1931 па 1938 — асістэнт кафедры мікрабіялогіі Мінскага медінстытута, першы начальнік лячэбна-санаторнага ўпраўлення (лячэбнай камісіі) ЦК КП(б)Б[2].
Перад вайной ў 1938 годзе стаў дырэктарам Беларускага інстытута ўдасканалення медыцынскіх кадраў. У 1941 году сышоў у дзеючую армію і да 1945 года быў ваенным лекарам[2].
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе галоўны ўрач Мінскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Працаваў асістэнтам кафедры мікрабіялогіі Мінскага медінстытута з 1945-га па 1968-ы гг.
Ісаак Майсеевіч правёў пэўную працу па вылучэнні і замацаванні самастойных клінічных баз для кафедраў інстытута ўдасканалення ўрачоў хірургічнага профілю, тэрапіі і педыятрыі. Рэалізаваў шэраг мер па арганізацыі філіяла БелДІУУ на базе Віцебскага медінстытута[2].
Памёр 27 кастрычніка 1981 года[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Нисенбаум Исаак Мойсеевич Архівавана 16 красавіка 2021. (руск.)