Ісаноэ (спадарожнік)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ісаноэ (ад стар.-грэч.: Ἰσονόη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXVI.

Ісаноэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d]
Дата адкрыцця 23 лістапада 2000
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 23 800 668 км
Эксцэнтрысітэт 0,246
Перыяд абарачэння −688,61 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 75 petagram[1]
Атмасфера няма

Адкрыццё

правіць

Быў знойдзены 23 лістапада 2000 групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 6. У кастрычніку 2002 спадарожнік атрымаў назву Ісаноэ, ад імя адной з данаід.

Арбіта

правіць

Ісаноэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.155.000 км за 725 дзён і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,246. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,2 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі

правіць

Дыяметр Ісаноэ складае каля 4 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,5 m.

Крыніцы

правіць
  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.