Ісмаіл Мустафавіч Александровіч

першы муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь

Ісмаіл Мустафавіч Александровіч (нар. 18 ліпеня 1929, Клецк) — беларускі інжынер-будаўнік і мусульманскі дзеяч татарскай нацыянальнасці; старшыня праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь  (ВД), з 1994 па 2005 муфтый  (укр.).

Ісмаіл Мустафавіч Александровіч
1-ы Муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь[d]
1994 — 2005
Пераемнік Абу Бекір Шабановіч
Адукацыя
Дзейнасць інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый, муфтый, інжынер у цывільным будаўніцтве
Месца працы
Нараджэнне 18 ліпеня 1929(1929-07-18)[1] (94 гады)

Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы» Medal "For Valiant Labor"
бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 ліпеня 1929 года ў Клецку Нясвіжскага павету Навагрудскага ваяводства Другой Польскай Рэспублікі[3]. Паходзіў з татарскай мусульманскай сям’і. Бацька, Мустафа Юсуфавіч Александровіч, у 1939 годзе быў абраны імамам джамаата  (руск.) горада Клецка. Гэтую пасаду ён займаў да 1953 года, калі пад ціскам абставін быў вымушаны афіцыйна адмовіцца ад выканання абавязкаў імама[4]. Ісмаіл Александровіч скончыў тры класы польскай школы, потым вучыўся ў рускай гімназіі. У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут[3]. У сям’і атрымаў ісламскую адукацыю[4]. У 1954—1956 гадах працаваў майстрам будоўлі ў Магнітагорску, старшым начальнікам работ і галоўным інжынерам Упраўлення будаўніцтва Чэлябінскай вобласці РСФСР. У 1957—1961 гадах скончыў аспірантуру ў Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1961—1986 гадах працаваў інжынерам, старшым інжынерам аб’яднання «Аргтэхбуд  (ВД)» у Мінску. У 1989 годзе выйшаў на пенсію[3] .

У 1994 годзе на Першым з’ездзе мусульман Беларусі Ісмаіл Александровіч быў абраны муфтыем  (укр.). Пераабіраўся на гэтую пасаду ў 1996 і 1998 гг. Быў старшынёй праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь  (ВД). З 1990 годзе прымаў актыўны ўдзел у рабоце таварыства «Аль-Кітаб», падтрымліваў сувязі з татарамі, якія нарадзіліся на землях цяперашняй Беларусі і пражывалі ў Літве, Польшчы, ЗША і іншых краінах. На момант выбараў першага муфтыя ў Беларусі дзейнічала 11 мусульманскіх суполак і адна мячэць. Перад трэцім з’ездам у выніку яго дзеянняў і ініцыятыў колькасць абшчын павялічылася да 24, а мячэцяў — да 4[4].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1969, 1974, 1978), медалямі «За доблесную працу» (1970), «За працоўную доблесць» (1974), «Ветэран працы» (1986) і інш.

Сям’я правіць

Ісмаіл Александровіч жанаты, мае дзвюх дачок і трох унукаў. Яго старэйшы брат, Адам Александровіч, быў імамам суполкі беларускіх, літоўскіх і польскіх татараў у Нью-Ёрку[4].

Зноскі

  1. а б в Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 11. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. https://www.mechet.by/post/сохранить-единство-и-не-допустить-нового-раскола
  3. а б в Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. С. 11
  4. а б в г Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. С. 12

Літаратура правіць

  • Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4.
  • Кто есть кто в Беларуси’99. ― Москва, 1999
  • Советская Белоруссия. — 1997. — 2 декабря; Голас Радзімы. — 1997. — 1 мая
  • Белорусская деловая газета. — 1999. — 3 апреля; Имя. — 1998. — 3 сентября.