Іцхак Эпштэйн

Іцхак Эпштэйн (1862, Любань, Мінская губерня — 1943, Іерусалім) — ізраільскі педагог і мовазнавец. Быў сярод заснавальнікаў выкладання на адроджаным іўрыце. Брат Залмана Эпштэйна(руск.) бел..

Іцхак Эпштэйн
іўр.: יצחק אפשטיין
Yitzhak Epstein.jpeg
Дата нараджэння 7 снежня 1862(1862-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1943(1943-02-26) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, мовазнавец
Навуковая сфера іўрыт
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў мястэчку Любань у артадаксальнай сям’і яўрэйскага вучонага і выкладчыка іўрыту Нохема Эпштэйна і Фейгі-Бейлі Шапіра. Атрымаў традыцыйную адукацыю. У 1876 сям’я пераехала ў Адэсу, там ён скончыў у 1883 рэальнае вучылішча[d]; адначасова браў урокі іўрыту ў М. Л. Ліліенблюма(руск.) бел.. У 1886 эміграваў у Эрэц-Ісраэль.

З адкрыццём у 1891 яўрэйскай школы ў Цфаце(руск.) бел., быў прызначаны дырэктарам (да 1901).

У 1902—1905 і ў 1915 годзе вывучаў педагогіку ва універсітэце ў Лазане (у 1915 атрымаў ступень доктара педагогікі і літаратуры).

У перыяд з 1909 па 1915 быў дырэктарам яўрэйскай школы «Талмуд-Тора» ў Салоніках.

У 1919 быў прызначаны дырэктарам жаночай настаўніцкай семінарыі імя Э. Лявінскага ў Тэль-Авіве. У 1920 пераехаў у Іерусалім, стаў інспектарам яўрэйскіх школ.

ТворыПравіць

  • «Иврит бе-‘иврит» («Іўрыт на іўрыце», Варшава, 1901)
  • «Хэгйоней лашон» («Разважанні пра мову», 1947)
  • «Мехкарим ба-психология шел ха-лашон ве-ха-хиннух ха-‘иври»(«Даследаванні па псіхалогіі мовы іўрыт і адукацыі на ёй», 1947).

Зноскі

СпасылкіПравіць