Ігар Георгіевіч Ратнікаў
Ігар Георгіевіч Ратнікаў (нар. 10 сакавіка 1947, г. Брэст) — беларускі архітэктар.
Ігар Георгіевіч Ратнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1970 годзе БПІ. У 1970—1971 гадах архітэктар Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта. У 1971—1973 гадах служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода. У 1973—1990 гадах старэйшы архітэктар, вядучы інжынер, вядучы архітэктар, кіраўнік групы, начальнік групы Белдзяржпраекта у Мінску; у 1990—1993 гадах кіраўнік сектара, галоўны спецыяліст аддзела Галоўнага ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама; у 1994—1995 гадах начальнік аддзела Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама. У 1994—1996 гадах член гарадскога мастацкага савета пры «Мінгарафармленні». У 1996—1999 гадах вядучы інжынер, начальнік аддзела ТАА «Трайпл»; у 1999—2001 гадах намеснік дырэктара па праектаванні ТАА «Тэкстур»; у 2001—2008 гадах намеснік начальніка інспекцыі, намеснік начальніка аддзела, галоўны спецыяліст аддзела Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінгарвыканкама; у 2008—2012 гадах галоўны спецыяліст аддзела кіруючай кампаніі холдынгу «Агракамбінат Мачулішчы»; з 2012 — інжынер-канструктар праектна-будаўнічага бюро ВРУП МЭТЗ імя В. І. Казлова. З 2005 года галоўны архітэктар праектаў па сумяшчальніцтве ва УП «Стройнаука».
Член Беларускага Саюза архітэктараў з 1986 года.
Пражывае ў Мінску па вул. Гарадзецкай, 2
Творчасць правіць
Сааўтар праекта серыі буйнапанэльных жылых дамоў з блок-секцый «БО» для г. Бабруйска, выкарыстанага заводам КПД для ажыццяўлення масавай жылой забудовы ў г. Бабруйску; аўтар праекта шматкватэрнага жылога дома з падземным гаражом-стаянкай, пабудаванага па вул. Грыбаедава ў г. Мінску; аўтар больш за 20 рэалізаваных праектаў індывідуальных жылых дамоў і інш. аб’ектаў у г. Мінску.
Зноскі
Літаратура правіць
- Ратников Игорь Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)