Іван Іванавіч Шчэрба
Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нарадзіўся ў 1956, в. Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту і камунікацый Беларусі.
Іван Шчэрба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сасноўскі | ||||||
Пераемнік | Анатоль Сівак | ||||||
Нараджэнне |
1956 в. Паднеўка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
З 1974 годзе — працаўнік саўгаса, пасля служба ў войску.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць — таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі).
1980—1985 — праца на прадпрыемствах Мінгандлю.
1985—1993 — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
1993—2005 — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў, начальнік упраўлення транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У 2002 г. скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць — дзяржаўнае кіраўніцтва).
2005—2006 — начальнік управы транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 снежня 2006 года — намеснік міністра транспарту і камунікацый.
З 26 чэрвеня 2009 года — міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
27 студзеня 2011 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
31 ліпеня 2012 года вызвалены ад пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую работу.[2]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)