ААС (арганізацыя)

ААС (OAS — фр.: Organisation de l'armée secrète) — ультраправая арганізацыя, якая ўзнікла ў 1961 годзе ў Францыі і Алжыры ў час вызваленчай вайны алжырскага народа (1954—1962). Каб не дапусціць абвяшчэння незалежнасці Алжыра, учыніла там у красавіку 1961 года путч, пасля правалу якога разгарнула крывавы тэрор супраць Французскай рэспублікі. 8 верасня 1961 года арганізавала замах на генерала Шарля дэ Голя. Пасля падпісання Эвіянскіх пагадненняў большасць французскага насельніцтва, нягледзячы на пагрозы ААС, тэрмінова пакінула Алжыр. 20 красавіка 1962 года ў Алжыры арыштаваны адзін з кіраўнікоў ААС генерал Рауль Салан, што пазбавіла арганізацыю цэнтралізаванага кіраўніцтва. Пасля атрымання Алжырам незалежнасці ААС перамясцілася ў Францыю і суседнія з ёю краіны, неўзабаве была абясшкоджана.

Літаратура

правіць