Аарон Копленд
Аарон Копленд (англ.: Aaron Copland; 14 лістапада 1900, Нью-Ёрк — 2 снежня 1990, Норт Тарытаўн, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог.
Аарон Копланд | |
---|---|
англ.: Aaron Copland | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Aaron Copland |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1990[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Надзя Буланжэ[3] і Rubin Goldmark[d] |
Прафесіі | дырыжор, піяніст, кампазітар, харэограф, музыказнавец, музычны педагог, джазмен, кінакампазітар, музычны крытык |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, балет, сімфанічныя і вакальныя творы |
Выхаванцы | Ramon Zupko[d] і Альберта Хінастэра[4] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
aaroncopland.com | |
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і эмігрантаў з Літвы (прозвішча бацькі была Каплан, і ён яго англізаваў). У 15 гадоў вырашыў стаць кампазітарам. У 1921—1924 Аарон займаўся ў Амерыканскай кансерваторыі Фантэнбло, дзе сустрэўся з Надзяй Буланжэ, якая стала яго настаўніцай. Па вяртанні ў ЗША ён апублікуе свае першыя творы. У 1927 яго канцэрт для фартэпіяна з аркестрам выконваюць Сяргей Кусявіцкі і Бостанскі сімфанічны аркестр. Канцэрт выкарыстоўвае элементы джаза, што выклікае сярод публікі скандал.
У 1928—1931 кампазітар вядзе Коплендаўскія канцэрты, на якіх прапагандуе найноўшых амерыканскіх кампазітараў, у 1932—1933 кіруе Фестывалем сучаснай музыкі, на якіх выступае як піяніст, дырыжор і педагог. На прэзідэнцкіх выбарах 1936 года Копленд падтрымлівае камуністычную партыю, не будучы камуністам; яго бярэ на ўлік ФБР. У 1950-я гады ён трапляе ў «Чорны спіс» Галівуда. У гэты ж час Копленд адкрывае для сябе Веберна і Булеза, цікавіцца серыйнай тэхнікай, разам з тым працягваючы пісаць і ў неакласічнай манеры.
У пачатку 1970-х кампазітар захворвае хваробай Альцгеймера і спыняе складаць музыку, хоць не пакідае дырыжыраванне да 1983.
Копленд пра музыку правіць
- What to Listen For in Music. New York: Signet Classics, 2002
- Music and Imagination. Cambridge: Harvard UP, 2006.
Зноскі
- ↑ а б Aaron Copland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Aaron Copland // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ list of students of Frédéric Chopin
- ↑ https://www.classicalmusicdaily.com/articles/g/a/alberto-ginastera.htm Праверана 6 верасня 2023.
Літаратура правіць
- БЭ ў 18 т. — Т. 8. — Мн., 1999. — С. 413.
- Pollack H. Aaron Copland — The Life and Work of an Uncommon Man. New York: Henry Holt and Company, 1999
- Levin G., Tick J. Aaron Copland’s America: a cultural perspective. New York: Watson-Guptill, 2000.
- Robertson M., Armstrong R. Aaron Copland: a guide to research New York: Routledge, 2001
Спасылкі правіць
- Творы Копленда на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка класічнай музыкі на Classical Connect
- [1]
- [2]
- Вакальныя сачыненні Копланда Архівавана 5 мая 2009. (англ.)
- Аарон Копленд на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Aaron Copland, Scherzo Humoristique (Cat and Mouse)