Ааспора
Ааспора (Oospora) — род недасканалых грыбоў.
Ааспора | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Oospora | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьМіцэлій грыбоў накшталт распасцёртых або падушкападобных, пушыстых дзярнінак. Гіфы паўзучыя, з перагародкамі, са спараноснымі галінкамі (шара-, яйцападобнымі або прадаўгаватымі) ці канідыяноснамі. Канідыі бясколерныя або светлаафарбаваныя, цыліндрычныя, прадаўгаватыя ці яйцападобныя.
Арэал і экалогія
правіцьВядома некалькі відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе і Амерыцы; на Беларусі налічвалі 2 віды (развіваюцца на клубнях бульбы і пладах памідораў), якія ў сучасных класіфікацыях уключаны ў іншыя роды: ааспора пустульная (Oospora pustulans) і ааспора малочная паразітная (Oospora lactis).
Значэнне
правіцьПаразіты. Узбуджальнікі ааспарозу, або бугорчатай паршы раслін.
Літаратура
правіць- Ааспора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 15.