Мучністарасяныя грыбы

(Пасля перасылкі з Erysiphales)

Мучні́старася́ныя грыбы (Erysiphales) — парадак сумчатых грыбоў з групы пірэнаміцэтаў.

Мучністарасяныя грыбы
KleistoMicroAlphi.jpg
Клейстатэцый Microsphaera alphitoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erysiphales Gwynne-Vaughan, 1922

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  612918
NCBI  34371
EOL  5624
MB  90471

АпісаннеПравіць

Міцэлій белы або шэры, прымацаваны да субстрату прысоскамі і гаўсторыямі, з дапамогай якіх пранікае ўнутр эпідэрмісу і паглынае пажыўныя рэчывы. У цыкле развіцця 2 стадыі: бясполая — канідыяльная (за вегетацыйны перыяд канідыі ўтвараюцца шматразова, распаўсюджваюцца ветрам, насякомымі і інш.) і палавая — сумчатая. Сумкі з аскаспорамі размяшчаюцца ў пладовых целах (клейстатэцыях), якія маюць шарападобны выгляд, ломкія, часта з прыдаткамі і без вусцейкаў. Сумкі па адной ці ў пучках з 2—3 аскаспорамі.

Роды і відыПравіць

Налічваецца больш за 250 відаў і форм, на Беларусі каля 100. Найбольш пашыраны віды з родаў: сфератэка (Sphaerotheca), эрызіфе (Erysiphe), левейлула (Leveillula), мікрасфера (Microsphaera), падасфера (Podosphaera), трыхакладыя (Trichocladia), філактынія (Phyllactinia).

ЗначэннеПравіць

Аблігатныя паразіты раслін, многія прыстасаваны да пэўнага віду. Узбуджальнікі мучністай расы. Утвараюць на лісці, зялёных парастках, кветках, пладах грыбніцу з органамі споранашэння накшталт мучністага налёту (адсюль назва).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

Бельская С. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.