Эрызіфе (Erysiphe)   — род грыбоў сямейства Мучністарасяныя (Erysiphaceae). Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1805 годзе[1].

Эрызіфе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erysiphe


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5121
EOL  16314
MB  1898

Жыццёвы цыкл правіць

Развіццё грыбоў пачынаецца з выкідам аскаспор з клейстатэцыяў  (укр.). Трапляючы на расліну, яны прарастаюць, утвараючы гаўсторыі  (укр.), якія пранікаюць у тканкі раслін. Міцэлій развіваецца на яе паверхні першапачаткова ў выглядзе белага павуціння, якое пазней становіцца карычневым. На грыбніцы развіваюцца ланцужкі канідый  (укр.), якія пераносяцца паветрам і выклікаюць новыя інфекцыі. У летні перыяд утвараецца некалькі пакаленняў канідый. У другой палове лета пачынаецца сумчатая стадыя   — аскаспоры ў сумках пры клейстатэцыях. Іх фарміраванню папярэднічае палавы працэс.

Шкода сельскай гаспадарцы правіць

Прадстаўнікі роду выклікаюць мучністую расу  (укр.) раслін. Erysiphe cichoracearum і Erysiphe cucurbitacearum пашкоджваюць расліны сямейства гарбузовых, асабліва агуркі. Грыбы гэтага роду наносяць вялікую шкоду раслінам у цяпліцах. У натуральных умовах часта зімуе на разетках шматгадовых раслін (трыпутнік, дзьмухавец, лопух).

Галерэя правіць

Віды правіць

База даных па Species Fungorum па стане на 4 лістапада 2019 года ўключае 415 відаў роду Erysiphe [2] (падрабязней гл. Віды роду Эрызіфе).

Зноскі

  1. Erysiphe. Праверана 1 мая 2019.
  2. speciesfungorum.org.

Літаратура правіць

  • Lamarck, J.B. de; De Candolle, A.P. 1805. Flore française. 2:1-600 — P.272

Спасылкі правіць