Сумка (мікалогія)
мікалогія
Су́мка, аск — спараносны орган, у якім развіваюцца споры сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў).
Уяўляе сабой аднаклетачную структуру цыліндрычнай, шарападобнай або булавападобнай формы з пэўнай колькасцю (звычайна 8) сумкаспор. Сумка ўтвараецца з зіготы або на аскагенных гіфах, якія развіваюцца з зіготы.
Будова аска — важная прыкмета ў класіфікацыі аскаміцэтаў.
Літаратура
правіць- Су́мка, аск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 267. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Аск // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл.. — М.: Сов. энциклопедия, 1989. — С. 41. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
- Аск // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 15—16. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Аски и аскоспоры(недаступная спасылка) (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сумка (мікалогія)