Абазінская мова — мова абазін, адносіцца да абхаза-абазінскай галіны абхазска-адыгскай групы моў Каўказа.

Абазінская мова
Саманазва Абаза Бызшва
Краіны Сцяг Расіі Расія
Сцяг Турцыі Турцыя
Рэгіёны Карачаева-Чаркесія
Афіцыйны статус Карачаева-Чаркесія
Агульная колькасць носьбітаў каля 50 000
Статус ёсць пагроза знікнення[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Паўночнакаўказская надсям'я (неагульнапрызнанае)

Абхаза-адыгская сям'я
Абхаза-абазінская галіна моў
Пісьменнасць кірыліца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 аба 005
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 abq
WALS abz
Atlas of the World’s Languages in Danger 1077
Ethnologue abq
ELCat 1415
IETF abq
Glottolog abaz1241
Вікіпедыя на гэтай мове

Абазінская мова першапачаткова была аўтахтоннай мовай на частцы тэрыторыі цяперашняй Абхазіі і частцы тэрыторыі цяперашняга Сочы, у нашы дні захавалася галоўным чынам у Карачаева-Чаркесіі, дзе з’яўляецца адной з 5 афіцыйных моў рэспублікі.

У Расіі колькасць носьбітаў, згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва (2010), складае 37831 чал., колькасць носьбітаў у Турцыі — каля 10000 чал. (1995).

Генетычная класіфікацыя моў таксама пацвярджае, што абазінская мова найбольш блізкая да абхазскай мовы.

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.