Абас эль-Фасі

Абас эль-Фасі (араб. عباس الفاسي‎‎, нар. 18 верасня 1940, Беркан, Марока) — мараканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Марока з 19 верасня 2007 года па 29 лістапада 2011 года, член партыі Істыкляль.

Абас эль-Фасі
عباس الفاسي
Abbas El fassi 08.jpg
Сцяг16-ы Прэм'ер-міністр Марока
19 верасня 2007 — 29 лістапада 2011
Манарх Мухамед VI
Папярэднік Дрыс Жэту
Пераемнік Абдэліла Бенкіран
Нараджэнне 18 верасня 1940(1940-09-18) (82 гады)
Бацька Abdelmajid El Fassi[d]
Дзеці Abdelmajid Fassi-Fihri[d]
Веравызнанне Іслам
Партыя Істыкляль
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат
Узнагароды
вялікі афіцэр ордэна «За заслугі» Grand Cordon of the Order of the Throne
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Займаў розныя дзяржаўныя, у тым ліку міністэрскія пасады: міністр будаўніцтва ў 1977—1981 гадах, міністр рамёстваў і сацыяльных спраў у 19811985 гадах, пасол у Тунісе і пры Лізе арабскіх дзяржаў у 1985—1990 гадах, пасол у Францыі ў 19901994 гадах, міністр занятасці, прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, сацыяльнага развіцця і салідарнасці ў 2000—2002 гадах, дзяржаўны міністр ва ўрадзе незалежнага кандыдата Дрыса Жэту ў 2002—2007 гадах.

Пасля перамогі партыі Істыкляль на парламенцкіх выбарах у 2007 годзе зацверджаны каралём Мухамедам VI на пасадзе прэм’ер-міністра.

29 лістапада 2011 Абаса эль-Фасі на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў лідар Партыі справядлівасці і развіцця Абдэліла Бенкіран[1].

Зноскі

  1. Прэм'ер-міністрам Марока стаў лідар ісламістаў, Лента.ру (29 лістапада 2011). Праверана 30 лістапада 2011.