Абацтва Клерво

абацтва

Клерво́ (фр.: Clairvaux) — былое цыстэрцыянскае абацтва ва Францыі, адзін з пяці найстарэйшых і найважнейшых манастыроў ордэна. Заснавана ў 1115 годзе святым Бернардам Клервоскім. Клерво размешчана на тэрыторыі сучаснага дэпартамента Об (Шампань).

Манастыр
Клерво
Clairvaux
Абацтва Клерво
Абацтва Клерво
48°08′50″ пн. ш. 4°47′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Дэпартамент Об
Канфесія Каталіцтва
Епархія Лангрская дыяцэзія[d]
Ордэнская прыналежнасць Цыстэрцыянцы
Тып Абацтва
Архітэктурны стыль цыстэрцыянская архітэктура[d]
Заснавальнік Бернард Клервоскі
Дата заснавання 1115
Дата скасавання 1792
Статус перададзены Міністэрству культуры, ідзе рэстаўрацыя
Сайт abbaye-clairvaux.barsuraube.net
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн цыстэрцыянцаў быў заснаваны святым Робертам Малемскім у 1098 годзе, як ордэн строгага выканання статуту Святога Бенедыкта. Да 1113 года адзіным кляштаром цыстэрцыянцаў заставаўся Сіто (фр.: Cîteaux, лац.: Cistercium), якое дало ордэну назву. Дзвюма падзеямі, якія спрыялі імкліваму росту ордэна, сталі прызначэнне на пасаду настаяцеля Сіта дзейнага Стэфана Хардынга і ўступленне у шэрагі цыстэрцыянцаў Святога Бернарда ў 1112 годзе.

У 1113 і 1114 годзе былі заснаваны два першых даччыныя кляштары — Лафертэ і Панціньі, а годам пазней Клерво і Марымон. Напісаная Стэфанам Хардынгам канстытуцыя ордэна «Carta Caritatis» вызначала адмысловую ролю пяці найстарэйшых цыстэрцыянскіх кляштараў, іх настаяцелі складалі калегію, якая кіравала справамі ордэна.

План абацтва

Клерво было заснавана ў чэрвені 1115 года Святым Бернардам, які стаў першым настаяцелем абацтва. Яшчэ пры яго жыцці Клерво выпрабавала бурны рост, у немалой ступені абумоўлены аўтарытэтам заснавальніка. Нават на фоне лавінападобнага росту цыстэрцыянскіх абацтваў у Еўропе ў першай палове XII стагоддзя Клерво вылучалася сваёй актыўнасцю. Яшчэ пры жыцці Святога Бернарда манахамі Клерво было заснавана 66 даччыных кляштароў. У 1153 годзе цыстэрцыянскі ордэн налічваў 345 абацтваў, з якіх 167 адносіліся да галіны Клерво[1]. Само абацтва паступова пашыралася, акрамя таго яно завалодала вялікімі зямельнымі ўгоддзямі. Абаты Клерво карысталіся вялікім аўтарытэтам у цэрквы, да іх паслуг у якасці дыпламатычных пасроднікаў звярталіся як каралі Францыі, так і Папы.

Будаўніцтва галоўнага сабора Клерво было скончана ў 1145 годзе. Абацтва валодала адной з лепшых бібліятэк Сярэднявечча, акрамя багаслоўскіх сачыненняў там захоўваліся працы па гісторыі, філасофіі, праве і г.д. У канцы XV стагоддзя колькасць манускрыптаў перавышала 1700, а да канца XVIII стагоддзя бібліятэка налічвала 3800 манускрыптаў і 35 тысяч друкаваных кніг. Абацтва мела ўласны скрыпторый, а пасля вынаходства кнігадрукавання ў ім была створана друкарня.

У перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі кляштар быў закрыты, бібліятэка перавезена ў Труа. У 1808 годзе абацтва было пераўтворана ў турму і ў гэтай якасці выкарыстоўваецца ўжо два стагоддзі. У 1819 годзе быў цалкам разабраны сабор. У канцы XX — пачатку XXI стагоддзі былі прадпрынятыя асобныя крокі, накіраваныя на аднаўленне Клерво, як аб'екта гістарычнай спадчыны: большасць захаваных гістарычных будынкаў была перададзена ў распараджэнне міністэрства культуры, а турма перамешчана ў будынкі, пабудаваныя пасля 1971 года. Гэты крок дазволіў нарэшце адкрыць свабодны доступ да захаваных помнікаў. Да цяперашняга часу ад пабудоў XII стагоддзя захаваўся толькі дом канверзаў. Акрамя таго, захаваліся кляштарныя будынкі XVII—XVIII стагоддзяў. Гістарычныя помнікі Клерво знаходзяцца ў працэсе рэстаўрацыі.

У 2009 годзе ЮНЕСКА ўключыла бібліятэку абацтва ў рэестр «Памяць свету».[2]

Зноскі

  1. «Клерво» //Католическая энциклопедия.
  2. Library of the Cistercian Abbey of Clairvaux at the time of Pierre de Virey (1472). UNESCO Memory of the World Programme. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 7 верасня 2009.

Спасылкі і крыніцы правіць