Абледзянелае дрэва і правады

Абледзяне́нне — адкладанні лёду на паверхні збудаванняў, дрэвах, правадах, дарогах і інш. аб'ектах. Утвараецца ў выніку выпадзення вадкіх ападкаў у халодную пару года, у туман, смугу. Адрозніваюць галалёд, зярністую і крышталічную шэрань, замёрзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў розных відаў.

Небяспечная з'ява для работы транспарту, энергасістэм і інш. галін гаспадаркі.

БеларусьПравіць

На Беларусі за год колькасць сутак з абледзяненнем складае ў паніжаных месцах 20—28, на ўзвышшах да 40. Назіраецца з кастрычніка да красавіка, часцей за ўсё ў снежні і студзені. Працягласць яго звычайна да 12 гадзін. Самым працяглым на Беларусі было ў Навагрудку 28 снежня 195927 студзеня 1960 (715 гадз).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць