Адкрыць галоўнае меню

Аблога Барысава

Аблога Барысава адбывалася ад паловы ліпеня да пачатку жніўня 1660 года падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 16541667.

Аблогі Барысава
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў
Дата 1660, і 1661-1662 гады
Месца Барысаў
Вынік Перамога Рэчы Паспалітай
Праціўнікі
Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Рэч Паспалітая Herb Moskovia-1 (Alex K).svg Рускае царства
Камандуючыя
Стэфан Чарнецкі Кірыл Хлопаў
 Прагляд гэтага шаблона Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)

1654
Смаленск
ГомельМсціслаўльШклоў (1) • Шклоў (2) • ШапялевічыДуброўняВіцебскСтары Быхаў (1)
1655
Ахматаў
Магілёў (1) • ВільняЛьвоўГарадокАзернаяБярэсце
Аднаўленне баявых дзеянняў
1658
Кіеў
ВеркіВарваКоўна
1659
Мядзель
Стары Быхаў (2) • Канатоп
1660
Магілёў-Падольскі
ЛяхавічыБарысаўПалонкаМагілёў (2)• ЛюбарСлабодзішчаБасяЧуднаў
1661
Друя
КушлікіВільня (2) • Пераяслаў
1662
Канеў
Бужын
1663
Перакоп
Кампанія Яна ІІ Казіміра
1664
Рослаў
ГлухаўПірагоўкаКасулічыДрокаў
Заключны этап
Віцебск (2) •
СтавішчаМедвінСебеж
1665
Корсунь
Белая ЦаркваДзвіна
1666
Дынабург
Батог

Армія польска-літоўская паміж 10 і 15 ліпеня падышла да Барысава. Гарнізон крэпасці складаўся з 900 маскоўскіх пехацінцаў.

Рэч Паспалітая планавала пачаць наступ на ўсход. Стэфан Чарнецкі і Павел Сапега для забеспячэння сувязі паміж польскім і літоўскім войскам, пастанавілі абавязкова здабыць Барысаў.

У Чарнецкага было 3 тысячы конніцы і тысячу выбранецкай пяхоты, у Сапегі каля 6 тысяч ваяроў[1]. Расійскі гарнізон меў дастатковыя запасы зброі і ежы, адбіў два прыступы. Нападаючыя захапілі і спалілі толькі неўмацаваны пасад і падзамак[2].

З-за недахопу пяхоты і артылерыі Чарнецкі вымушаны быў абмежавацца блякаваннем крэпасці. Сапега з войска неўзабаве рушыў на ўсход. Адзін з атрадаў, на чале Палубінскага, заняў Оршу, Копысь і Шклоў.

Міхал Пац атрымаў загад ад караля Яна Казіміра, рушыць на дапамогу Чарнецкаму. Аднак той ігнараваў загад і сабранае 8 ліпеня пад Вількамірам войска рушыла на Вільню, якую і абклаў 13 ліпеня.

З-за таго, што Пац не рэагаваў а ні на загады караля, а ні на просьбы Чарнецкага, а таксама з-за малалікасці сіл, трэба было адмаўляцца ад далейшай аблогі Барысава. У першай палове жніўня Чарнецкі адышоў з-пад Барысава ў накірунку да Магілёва. Баявыя дзеянні перамясціліся на ўсходнюю частку Беларусі, пакінуўшы так і неўзяты Барысаў у тыле.

Барысаў вярнуўся пад уладу Рэчы Паспалітай толькі ў 1662 годзе.

Зноскі