Аблога Канстанцінопаля (674—678)

(Пасля перасылкі з Аблога Канстанцінопаля, 674-678)

Аблога Канстанцінопаля (674678) падчас араба-візантыйскай вайны, калі мусульманскае войска выйшла на ўсходні бераг Басфора, а флот шчыльна блакіраваў горад з мора. Абсталяваўшы якарную стаянку ў Кізіцы на Мармуровым моры, арабы на працягу чатырох гадоў здзяйснялі спусташальныя набегі на наваколлі сталіцы Візантыйскай імперыі, неаднаразова спрабавалі штурмаваць гарадскія сцены. Летам 678 года эскадра імператара Канстанціна IV знішчыла асноўную частку караблёў праціўніка незадоўга да гэтага вынайдзеным грэчаскім агнём.

Аблога Канстанцінопаля
Theodosian Golden Gate.jpg
Сцяна Феадосія ў Канстанцінопалі
Дата 674678 гг.
Месца Канстанцінопаль, Мармуровае мора
Вынік Перамога Візантыі
Праціўнікі
Byzantine imperial flag, 14th century, square.svg Візантыйская імперыя Umayyad Flag.svg Халіфат Амеядаў
Камандуючыя
Канстанцін IV Муавія I
Сілы бакоў
невядома 75 тыс. воінаў
Страты
невядома 30 000 воінаў,
увесь флот

Параза на моры прымусіла арабаў зняць аблогу і адступіць у Малую Азію. Каля Сілейскага мора іх флот патрапіў у моцную буру, амаль усе караблі патанулі. Пасля гэтага быў заключаны мір на трыццаць гадоў паміж Візантыяй і Арабскім халіфатам.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.

СпасылкіПравіць