Абрамовічы герба «Ляліва»
вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ляліва»
Абрамовічы (Абрагамовічы) — шляхецкі род герба «Ляліва» ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзілі ад Абрагама Ёзафавіча (п. у 1519), які нарадзіўся ў сям’і гандляра-яўрэя, пазней прыняў хрысціянства. За паслугі вялікім князям Аляксандру і Жыгімонту I атрымаў шляхецтва. Займаў пасады гараднічага (1495) і старосты ковенскага (1514), старосты салецкага, войта менскага і берасцейскага, падскарбія земскага (1510—19). Валодаў маёнткамі Вайдуны (Віленскі павет) і Грынкава (Гарадзенскі павет). Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, п. у 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі).
Літаратура
правіць- Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).