Абрам Аркадзевіч Турэўскі
Абрам Аркадзевіч Турэўскі (27 мая 1923, Прылукы, Чарнігаўская вобласць — 2 мая 2010) — беларускі вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі. Доктар біялагічных навук (1964), прафесар (1966).
Абрам Аркадзевіч Турэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 2010 (86 гадоў) |
Навуковая сфера | гісталогія і эмбрыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1964) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Львоўскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў 1952 годзе. З 1967 года ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце, у 1967—1998 гадах — загадчык кафедры. Навуковыя працы па гарманальнай рэгуляцыі сакрэцыі жоўці, ролі жоўцевых кіслот у рэгуляванні структурнага і гістахімічнага гамеастазу органаў.
Літаратура
правіць- Турэўскі Абрам Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).