Абрам Аронавіч Мацкоўскі

Абрам Аронавіч Мацкоўскі (20 чэрвеня 1917, г. Клімавічы, Магілёўская губерня — 12 лістапада 1978) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976)].

Абрам Аронавіч Мацкоўскі
Нараджэнне 20 ліпеня 1917(1917-07-20)
Смерць 12 лістапада 1978(1978-11-12) (61 год)
Месца пахавання
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў толькі 9 класаў, рана пачаў працоўную дзейнасць. З 1933 года — машыніст на пладова-ягадным заводзе, мадэльшчык на мэблевай фабрыцы ў Клімавічах.

У 1937 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнічаў на Сталінградскім, Карэльскім, Паўночным франтах у пражэктарных падраздзяленнях. У 1944 годзе прыняты ў ВКП(б). Вайну скончыў у званні лейтэнанта. З 1947 года настаўнік Чэрніхаўскай сярэдняй школы, дырэктар Гарадзішчанскай электрастанцыі Баранавіцкага раёна.

У 1957 годзе быў абраны старшынёй калгаса «Перамога» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

За высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці калгас «Перамога» быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967). Калгас стаў пастаянным удзельнікам ВДНГ СССР. Шэраг калгаснікаў атрымалі ордэны і медалі. Брыгадзір паляводчай брыгады Аляксандр Мітрафанавіч Бабко ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы (1972). У 1973 годзе Героем Сацыялістычнай Працы стала Лілія Сямёнаўна Кучук, звенневая льнаводчага звяна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 года за поспехі ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп и Молот».

Аўтар кнігі пра свой калгас «Кузнецы своего счастья» (1968), пісаў артыкулы пра вопыт работы ў газеты і часопісы. Вёў вялікую грамадскую дзейнасць. Выбіраўся членам Брэсцкага абкама і Баранавіцкага райкама КПБ, депутатам мясцовых Саветаў народных дэпутатаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975).

Пахаваны на могілках в. Крошын. Імем героя названы вуліцы ў аг. Крошын і п. Жамчужным.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі «За оборону Сталинграда», ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), «Знак Почёта», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1967, 1977). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (1973).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мацковский Абрам Аронович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С 152—153.
  • Мацковский Абрам Аронович // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 82.
  • Мацкоўскі Абрам Аронавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 597.
  • Мацковский Абрам Аронович // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 411—412.
  • Мацковский Абрам Аронович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 415.
  • Мацкоўскі Абрам Аронавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 415.

Спасылкі правіць