Абрахам Антоні Гену
Абрахам Антоні Гену — італьянскі архітэктар XVIII стагоддзя[1][2]. Інспектар па будаўніцтву ў князёў Агінскіх[2].
Абрахам Антоні Гену | |
---|---|
Працы і дасягненні | |
Архітэктурны стыль | барока, ракако |
Найважнейшыя пабудовы | Лявонпальская сядзіба |
Біяграфія
правіцьБыў запрошаны з Вільні[3] Тадэвушам Агінскім для будаўніцтва палаца ў былой вёсцы Ганута Смаргонскага раёна[4] (1760-70-я г.). Аўтарам праекта з’яўляецца архітэктар, вядомы астраном, прафесар Віленскага ўніверсітэта Тамаш Жаброўскі. Палац не захаваўся, але вядома, што ён быў пабудаваны ў стылі барока з элементамі ракако. Некаторыя мастацтвазнаўцы лічаць яго шэдэўрам ракако[1]. Непадалёк ад уваходу А. Гену пабудаваў капліцу, якая захавалася дасюль[1].
Таксама стварыў Лявонпальскую сядзібу[2].
Зноскі
- ↑ а б в белорусского композитора Огинского Архівавана 29 сакавіка 2015. (руск.)
- ↑ а б в Гену Абрахам Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
- ↑ Руины бывшей усадьбы Огинских(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Цяпер в. Ручыца, Вілейскі раён