Абсалютны нуль тэмпературы

(Пасля перасылкі з Абсалютны нуль)

Абсалю́тны нуль тэмперату́ры — мінімальная мяжа тэмпературы, якую можа мець фізічнае цела.

Абсалютны нуль служыць пачаткам адліку абсалютнай тэмпературнай шкалы, напрыклад, шкалы Кельвіна. Па шкале Цэльсія абсалютнаму нулю адпавядае тэмпература −273,15 °C.

У рамках дастасавальнасці класічнай тэрмадынамікі абсалютны нуль на практыцы недасяжны. Яго існаванне і становішча на тэмпературнай шкале вынікае з экстрапаляцыі назіраных фізічных з’яў. Экстрапаляцыя ў рамках класічнай мадэлі паказвае, што пры абсалютным нулі энергія цеплавога руху малекул і атамаў рэчыва павінна быць роўная нулю. З гледзішча квантавай фізікі пры абсалютным нулі тэмпературы існуюць нулявыя ваганні, абумоўленыя квантавымі ўласцівасцямі рэчыва і фізічнага вакууму.

З трэцяга пачатка тэрмадынамікі выцякае, што абсалютны нуль тэмпературы дасягнуць немагчыма.

З’явы, назіраемыя блізка ад абсалютнага нуля правіць

Пры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля на макраскапічным узроўні могуць назірацца чыста квантавыя эфекты, такія як:

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Болсун А. И. Абсолю́тный нуль // Краткий словарь физических терминов (руск.) / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 14—15. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Наумчик В. Н. Абсолю́тный нуль температу́ры // Физика: словарь-справочник для школьников (руск.) / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 7. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)