Абхазы
Абхазы (абх.: аҧсуа) — адзін з абхаза-адыгскіх народаў, карэннае насельніцтва Абхазіі. Таксама жывуць у Расіі, Турцыі, Іарданіі, Грузіі і шэрагу іншых краін. Паводле перапісу 1989 года, колькасць абхазаў у СССР складала 93 тыс. чалавек (18 % насельніцтва Абхазіі). У пачатку XXI стагоддзя іх колькасць ацэньваецца ў 135 тыс. чалавек (45 % насельніцтва Абхазіі — паніжэнне долі грузінскага насельніцтва адбылося ў выніку грузіна-абхазскага канфлікту). Размаўляюць на абхазскай і (у Абхазіі) рускай мовах.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).