Аварыя на Маматлакаласкай шашы

28 сакавіка 2024 года недалёка ад Маматлакала (правінцыя Лімпопа, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) здарылася ДТЗ з пасажырскім аўтобусам. Загінулі 45 чалавек. Адзінай выжылай была васьмігадовая дзяўчынка[1][2].

Сітуацыя правіць

ПАР мае адну з самых развітых дарожных сетак у Афрыцы, але пры гэтым у яе адзін з горшых паказчыкаў бяспекі. Падчас чатырохдзённых велікодных выходных у 2023 годзе ў краіне адбылося 207 аўтамабільных аварый са смяротным зыходам, у выніку якіх загінулі 252 чалавекі. За некалькі гадзін да ДТЗ на Маматлакаласкай шашы прэзідэнт Сірыл Рамафоса заклікаў суайчыннікаў быць асцярожнымі: «Давайце зробім усё магчымае, каб зрабіць гэты Вялікдзень бяспечным. Вялікдзень не павінен быць часам, калі мы сядзім склаўшы рукі і чакаем статыстыкі трагедый і траўмаў на нашых дарогах»[3].

Ход падзей правіць

Аўтобус перавозіў паломнікаў з хрысціянскай царквы Святога Энгена Сіёна ў батстванскім Малепалоле (прыкладна ў гадзіне язды ад Габаронэ). Пілігрымы накіроўваліся на велікодную царкоўную службу ў паўднёваафрыканскую Морыю[4]. У машыне было 46 чалавек, з улікам вадзіцеля. Аўтобус рухаўся ўздоўж перавала Клуф, гарыстай сцежкі, размешчанай на поўначы краіны. На шляху меліся крутыя павароты[5].

Аўтобус зваліўся з моста[6], які злучае два схілы пагорка ў Маматлакале паміж Макапанэ і Маркенам[1], і зваліўся ў яр на камяністую паверхню[7]. Міністэрства транспарту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі паведаміла, што кіроўца страціў кантроль, у выніку чаго аўтобус сутыкнуўся з бар’ерамі[8][1][9]. Неўзабаве запаліліся газавыя балончыкі, якія многія пасажыры везлі з сабой, каб прыгатаваць ежу. Ацалелыя апынуліся ў пастцы абломкаў, але ратавальнікі не змаглі хутка дабрацца да іх, таму людзі згарэлі жыўцом[10]. Выратавальныя работы працягваліся да позняга вечара[11].

Ахвяры правіць

У аварыі загінулі 45 чалавек (усе грамадзяне Батсваны). Адзінай выжылай апынулася васьмігадовая дзяўчынка, але яна была шпіталізавана з цяжкімі траўмамі[4]. Адна жанчына сканала на шляху ў бальніцу[12].

Некаторыя целы згарэлі да непазнавальнасці, іншыя былі цяжкадаступныя з-за абломкаў або раскіданыя па месцы аварыі[1][9][8]. Станам на 29 сакавіка толькі дзевяць цел удалося апазнаць[4].

Рэакцыя правіць

Улады ПАР праз кіраўніка свайго знешнепалітычнага ведамства Наледзі Пандора паведамілі пра інцыдэнт міністру замежных спраў Батсваны Лемагангу Квапэ[4]. Сірыл Рамафоса накіраваў спачуванні прэзідэнту краіны Макветсі Масісі[13] і паабяцаў падтрымку[14]. Міністр транспарту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сіндзісіве Чыкунга выехала на месца аварыі, дзе заклікала да ўважлівасці на дарогах. Яна дадала, што ўрад дапаможа ў рэпатрыяцыі трупаў у Батсвану і правядзе поўнае расследаванне[2][15].

Заўвагі правіць

  1. а б в г "South Africa: Girl, 8, only survivor as 45 killed in bus crash". BBC News. 28 March 2024. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  2. а б Cassidy, Amy (28 March 2024). "Bus carrying Easter worshippers falls off cliff killing 45 people in South Africa". CNN. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  3. "State of Road Safety Report: Easter 2023". RMTC. 28 March 2024. Архівавана (PDF) з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  4. а б в г "8-Year-Old Girl, Sole Survivor of South Africa Bus Crash, Is in Stable Condition". The New York Times. 29 March 2024. Архівавана з арыгінала 29 March 2024. Праверана 29 March 2024.
  5. "Girl, 8, only survivor after South Africa bus crash kills 45". The Daily Telegraph. 28 March 2024. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024 – via Yahoo! News.
  6. "Bus in South Africa plunges off bridge and catches fire, killing 45 people". The New York Times. 28 March 2024. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  7. Imray, Gerard (29 March 2024) [28 March 2024]. "Bus plunges off a bridge in South Africa, killing 45 people. An eight-year-old is only survivor". Associated Press. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 29 March 2024.
  8. а б "45 dead as bus plunges from bridge into ravine in South Africa". The Guardian. 28 March 2024. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  9. а б Bushard, Brian. 45 Killed In South Africa Bus Crash. Forbes (28 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  10. Giokos, Heidi (28 March 2024). "45 killed after bus plunges off bridge in Limpopo". BBC News. Архівавана з арыгінала 29 March 2024. Праверана 29 March 2024.
  11. "Bus accident in South Africa kills at least 45, Transport Ministry says". USA Today. 28 March 2024. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.
  12. Westfall, Sammy (28 March 2024). "8-year-old girl only survivor of South Africa bus crash that killed 45". The Washington Post. Праверана 29 March 2024 – via MSN.
  13. "Investigators search for bodies of Easter pilgrims in bus that crashed off a bridge in South Africa". Associated Press. 29 March 2024. Архівавана з арыгінала 29 March 2024. Праверана 29 March 2024.
  14. "Bus accident in South Africa kills at least 45, Transport Ministry says". Reuters. March 28, 2024. Праверана March 28, 2024.
  15. Dev, S. (28 March 2024). "Bus in South Africa plunges off bridge and catches fire, killing 45 people". CBS News. Архівавана з арыгінала 28 March 2024. Праверана 28 March 2024.

Спасылкі правіць