Агадэс[1] (фр.: Agadez) — найбуйнейшы горад на поўначы Нігера. Насельніцтва — 88 569 чалавек (2005). Знаходзіцца ў пустыні Сахара, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі Нігера. Існаваў як мінімум яшчэ да XIV стагоддзя. У 1449 годзе робіцца адміністрацыйным цэнтрам султаната. Каля 1500 года заваяваны імперыяй Сангай. На той момант насельніцтва горада ўжо складала каля 30 тысяч чалавек. У той перыяд быў адным з ключавых пунктаў на скрыжаванні гандлёвых маршрутаў сярэднявечнай Афрыкі. Мараканскае ўварванне нанесла значны ўрон гораду, у выніку якога насельніцтва горада скарацілася ўтрая. Каля 1900 года заняты французамі, супраць якіх у 1916 годзе ўспыхнула паўстанне пад правадырствам Каацэна Махамеда. У канцы XX стагоддзя горад стаў цэнтрам супраціву туарэгаў.

Агадэс
фр.: Agadez
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
520 ± 1 м
Насельніцтва
  • 110 497 чал. (2012)
Часавы пояс
Агадэс на карце Нігера
Агадэс (Нігер)
Агадэс
Агадэс (Нігер)
Агадэс

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Нігера