Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён, 1940—1964)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Агаро́дніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Агароднікі.

Агародніцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Уключаў 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Агароднікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 14 красавіка 1964

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Войскага сельсавета, у склад сельсавета з Вярховіцкага сельсавета Высокаўскага раёна перададзена вёска Гершоны[1]. 20 мая 1957 года ў склад Ратайчыцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Багачы, Бялёва, Горы, Палінаўка, Робенка і Сарава)[2]. У 1962—1964 гадах меў назву 1-ы Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна Агародніцкага сельсавета скасаванага Высокаўскага раёна[3]. 14 красавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да адноўленага Войскага (9 населеных пунктаў: Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы) і Дзмітровіцкага (8 населеных пунктаў: Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 7, 14.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.