Агнешка Рамашэўска-Гузы

Агнешка Марыя Рамашэўска-Гузы (польск.: Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy; нар. 15 студзеня 1962, Варшава) — польская журналістка. Аўтарка ідэі стварэння і дырэктарка «Белсата». Член Асацыяцыі польскіх журналістаў, была віцэ-старшынёй арганізацыі.

Агнешка Рамашэўска-Гузы
польск.: Agnieszka Romaszewska-Guzy
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 15 студзеня 1962(1962-01-15)[1] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Zbigniew Romaszewski[d]
Маці Zofia Romaszewska[d]
Муж Jarosław Guzy[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР Cross of Freedom and Solidarity кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка Збігнева і Софіі Рамашэўскіх. Нарадзілася ў 1962 годзе ў Варшаве. У 1987 годзе скончыла факультэт гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта. Прымала ўдзел у незалежным студэнцкім руху, была прэс-сакратаром Агульнапольскага заснавальніцкага камітэта Незалежнага аб’яднання студэнтаў (НАС, Ogólnopolski Komitet Założycielski Niezależnego Zrzeszenia Studentów), пасля — членам Агульнапольскай рэвізійнай камісіі Незалежнай асацыяцыі студэнтаў (Krajowa Komisja Rewizyjna Niezależnego Zrzeszenia Studentów). Пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча інтэрнаваная. Да 1989 года супрацоўнічала з апазіцыйнымі структурамі, удзельнічала ў стварэнні руху «Свабода і Мір» (Wolność i Pokój). У 1987—1990 гадах знаходзілася на доктарскай стыпендыі ў Ельскім універсітэце (ЗША).

Падчас вучобы ў аспірантуры ў Злучаных Штатах праходзіла стажыроўкі ў прэстыжных выданнях «The Washington Times», «The Washington Post» і ў тыднёвіку «The New Republic».

Кар’ера правіць

У 1990 годзе кінула навуковую кар’еру і вярнулася ў Польшчу. З 1991 года працавала ў «Życie Warszawy», стажавалася ў Washington Times, Washington Post і New Republic. З красавіка 1992 года — на Польскім тэлебачанні (TVP). Доўгі час кіравала працай рэпарцёраў, займала пасаду намесніка кіраўніка галоўнай інфармацыйнай праграмы «Навіны» («Wiadomości»), была рэпарцёрам і выпускаючым рэдактарам «Навін», міжнародным карэспандэнтам і рэпарцёрам. Працавала ў Косаве, Босніі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Афганістане. Выконвала абавязкі дырэктара тэлеканала «Палонія» («Polonia»), які ўваходзіць у структуру TVP, і дырэктара рэдакцыі TVP у Беластоку[2].

У 2004—2005 гадах працавала міжнародным карэспандэнтам — рыхтавала справаздачы перш за ўсё з Беларусі і Украіны. З ліпеня да лістапада 2005 года пастаянна знаходзілася ў Гродна і Мінску.

У лістападзе 2005 года галоўным упраўленнем Польскага тэлебачання прызначана на пасаду карэспандэнта ў Мінску. Але ўжо ў снежні беларускія ўлады анулявалі візу.

Аўтар канцэпцыі стварэння пры Польскім тэлебачанні асобнага тэлеканала для Беларусі.

Са снежня 2007 года — дырэктарка ТБ «Белсат». Дамагалася большай заангажаванасці TVP у фінансаванне тэлеканала.

18 сакавіка 2009 года Рада TVP звольніла Агнешку Рамашэўску-Гузы з пасады дырэктаркі TV Polonia і ТБ «Белсат», аднак неўзабаве яна была адноўлена на пасадзе.

Зноскі

Спасылкі правіць