Агранулацыты
Агранулацыты (стар.-грэч.: α — адмоўная часціца, лац.: granulum — «зярнятка» і стар.-грэч.: κύτος — «ёмішча») — лейкацыты, у цытаплазме якіх змяшчаюцца толькі азурафільныя гранулы, у адрозненне ад гранулацытаў, у якіх знаходзяцца і спецыфічныя, і неспецыфічныя (азурафільныя) гранулы.
Агранулацыты | |
---|---|
Процілегла | granulocyte[d] |
Незярністыя лейкацыты дзеляцца на лімфацыты і манацыты. Лімфацыты — гэта аснова гумаральнага імунітэту. Пры трапленні ў арганізм вірусаў, бактэрый, чужароднага бялку ці іншых часціц (усё гэта мае адну агульную назву — антыгены) яны выпрацоўваюць антыцелы, прызначаныя менавіта для дадзенага канкрэтнага антыгена. Антыцелы, склейваючыся з антыгенам, утвараюць нерастваральныя комплексы, якія затым выводзяцца з арганізма.
Манацыты — гэта клеткі, якія з часам ператвараюцца ў макрафагаў. Макрафагі ўдзельнічаюць як у клеткавым імунітэце (паглынаюць вірусы і бактэрыі), так і ў гумаральным («дакладваюць» лімфацытам аб тым, што ў арганізме з’явіўся «вораг»).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).