Лімфацыты
Лімфацы́ты (ад лімфа і грэч. κύτος — «ёмішча», тут — «клетка») — адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацытаў) у пазваночных жывёл і чалавека. Шарападобныя клеткі з авальным ядром і цытаплазмай, багатай рыбасомамі. Складаюць 19 — 37 % лейкацытаў перыферычнай крыві.
Адрозніваюць малыя, сярэднія і вялікія лімфацыты.
У млекакормячых і птушак паходзяць са стваловых крывятворных клетак і складаюць 2 групы:
- Т-лімфацыты ўтвараюцца ў тымусе
- В-лімфацыты ўтвараюцца ў фабрыцыевай сумцы або касцявым мозгу
- NK-клеткі
Іх патомкі ў дарослых арганізмах размнажаюцца ў селязёнцы, лімфатычных вузлах і лімфоідных фалікулах дыхальнага і стрававальнага трактаў.
Асноўная функцыя — імуналагічная.
Якасная і колькасная ацэнка лімфацытаў мае значэнне ў дыягностыцы захворванняў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).