Аграрны каледж (Віцебск)

Віцебск

Аграрны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, знаходзіцца ў в. Лужасна. Навучанне вядзецца па накірунках: «Агранамія», «Заатэхнія» і «Ветэрынарная медыцына». Філіял Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Аграрны каледж (Віцебск)
Год заснавання 1909
Тып каледж
Размяшчэнне
agrokoledj.vitebsk.by
Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава

ГісторыяПравіць

У 1904 годзе пачалося будаўніцтва будынка для сельскагаспадарчага вучылішча.  15 лістапада 1909 года было адкрыта Лужаснянскае сельскагаспадарчае вучылішча. Першы прыём навучэнцаў быў праведзены ў 1909 годзе, і гэты год лічыцца датай арганізацыі навучальнай установы.  1 кастрычніка 1920 вучылішча пераўтворана ў другую прыступку сельскагаспадарчай школы і пачало называцца Лужаснянская сельскагаспадарчая школа. 9 лютага 1928 сельскагаспадарчая школа ператворана ў Лужаснянскую прафесійную школу тэхнічных культур (ільну і канопляў). У 1930 годзе — Лужаснянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ільнопяньковы тэхнікум Наркамата земляробства БССР. У 1936 тэхнікум пачаў выпускаць аграномаў шырокага профілю.

2 сакавіка 1977 года Лужаснянскаму сельскагаспадарчаму тэхнікуму было прысвоена імя Ф. А. Сурганава — выпускніка, актыўнага ўдзельніка партызанскага руху на Беларусі, дзяржаўнага дзеяча, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

З студзеня 1983 г. Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава рэарганізаваны ў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум імя Ф. А. Сурганава, да тэхнікуму далучана навучальная гаспадарка «Лужасна».  З чэрвеня 1996 г. Лужаснянскі саўгас-тэхнікум імя Ф. А. Сурганава рэарганізаваны ў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава.  З сакавіка 2002 года Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава рэарганізаваны ў Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава. У ліпені 2002 года Лужаснянскі сельскагаспадарчы каледж увайшоў у склад Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Выступы аб'ёмаў ствараюць невялікі ўнутраны дворык. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колеры. Плоскасці фасадаў прарэзаны 2 радамі шырокіх акон, прамавугольных на 1-м паверсе і лучковых на 2-м. Сістэма размяшчэння памяшканняў — калідорная. На кожным паверсе — па тры пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы.

Вядомыя выпускнікіПравіць

Гл. тасамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Земляробчая школа // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 191.
  • Лужеснянской земледельческой школы здание // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2007. – Т. 4. – С. 555.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.