Аркадзь Іванавіч Лапо
Аркадзь Іванавіч Лапо (8 лютага 1904, вёска Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 5 студзеня 1983) — беларускі вучоны-раслінавод, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937), прафесар.
Аркадзь Іванавіч Лапо | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1904 |
Месца нараджэння | вёска Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць |
Дата смерці | 5 студзеня 1983 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | раслінаводства, селекцыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік АН БССР, акадэмік АСГН БССР |
Альма-матар | БСГА |
Вядомы як | селекцыянер |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, затым Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры селекцыі з 1929 па 1941 г. працаваў у акадэміі асістэнтам, дацэнтам і загадчыкам кафедрай. У 1941—1944 гг. у Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў у Мінску загадчыкам аддзелам селекцыі, а затым дырэктарам Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1953—1956 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР, затым да 1960 г. — галоўны вучоны сакратар Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.
Вёў вялікую грамадскую працу. У 1949—1954 гг. кіраваў сельскагаспадарчай секцыяй Беларускага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, двойчы абіраўся дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы прысвечаны біялогіі канюшыны і агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці змены аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхнічных і прыродных фактараў, рэкамендаваў наборы найбольш эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і прымянення для іх угнаенняў.
Асноўныя працы
правіць- Селекция и семеноводство прядильных культур (лен и конопля). М.; Л., 1932 (совм. с Г. Р. Рего).
- Об основах мичуринской теории и ее применении в практике семеноводства / Акад. наук Белорус. ССР. Мн., 1949.
- Основные вопросы посева зерновых культур и льна / Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. Мн., 1950.
- Культура многолетних трав в БССР: [сборник статей] / Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. Мн., 1955 (ред.).
- Кукуруза: руководство по возделыванию кукурузы в БССР. Мн., 1956 (ред.).
- Кукуруза в БССР: сборник статей / Акад. наук Белорус. ССР, М-во сельского хозяйства Белорус. ССР, М-во мелиорации Белорус. ССР. Мн., 1957 (ред.).
- Селекция и семеноводство сельскохозяйственных растений в Белоруссии: [доклады Совещания селекционеров и семеноводов Белорус. ССР, 19—22 июля 1960 г.]. Мн., 1961 (ред.).
- Кукуруза на полях Белоруссии : [сборник статей] / М-во сел. хозяйства БССР. Мн., 1963 (ред.).
Зноскі
Літаратура
правіць- Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лаппо Аркадий Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 4. — С. 406. (руск.)
- Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 418. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Академик ЛАППО Аркадий Иванович (руск.)
- Аркадзь Іванавіч Лапо ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)