Аддзяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР
Адззяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР было ўтворана ў 1947 годзе ў выніку рэарганізацыі Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук[1].
Акадэмікі-сакратары
правіць- Ціхан Мікалаевіч Годнеў — 1947—1948
- Іван Сцяпанавіч Лупіновіч[2] — в.а., 1948—1952
- Аркадзь Іванавіч Лапо — 1953—1956
Склад па стане на 1955 год
правіцьГістарычная значнасць
правіцьДало пачатак Аддзяленню біялагічных навук АН БССР і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. Адыграла ролю ў аднаўленні і інстытуцыяналізацыі біялагічных, ветэрынарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навук у Беларускай Акадэміі навук.
Рэарганізацыя
правіць14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР № 253 з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесу[3]. З рэшты інстытутаў было ўтворана Аддзяленне біялагічных навук АН БССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1955 г. — Мн., 1956.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1956 г. — Мн., 1957.
- Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыялальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 321 с.
- История аграрной науки Беларуси (XIX — начало XXI в.). В 2 ч. Ч. 2 / В. Г. Гусаков [и др.]; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 508 с.
- Гусаков В. Г., Коваленя А. А. Президиум Национальной академии наук Беларуси: Историко-документальный очерк. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 246 с.