Агрэставы пядзенік

Агрэставы пядзенік (Abraxas grossulariata) — від матылькоў сямейства пядзенікаў.

Агрэставы пядзенік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abraxas grossulariata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  297546

Апісанне правіць

Белы матылёк з чорнымі і жоўтымі плямамі, з акругленымі крыламі, у размаху каля 4 см. Лётае ў ліпені-жніўні.

Вусень шараватага колеру з чорнай галавой. Пры перамяшчэнні падцягвае канец цела да галавы.

Зімуе пад расліннымі рэшткамі. Восенню і вясной шкоднік на агрэсце, парэчках, ляшчыне і іншых ягадных і пладовых дрэвах і кустах, жывіцца лісцем. Кукалка чорная з жоўтымі плямамі, у маі паміж лісцем.

Меры супраць агрэставага пядзеніка могуць складацца ў збіранні вусеняў, лёгка прыкметных па сваёй яркай афарбоўцы, і ў апырскванні кустоў растворам мыш'яку, парыжскай зеляніны і т. п.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Зноскі