Анры Луі Агюст Рыкар дэ Манферан (фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand; 23 студзеня 1786, Шаё(руск.) бел., прадмесце Парыжа — 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858, Санкт-Пецярбург) — архітэктар, будаўнік Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.

Агюст Манферан
фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand
Avgust de Monpherran.jpg
Я. А. Плюшар(руск.) бел.. Партрэт архітэктара Манферана. 1834 год.
Дата нараджэння 23 студзеня 1786(1786-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Францыя
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург
Найважнейшыя пабудовы
Уплыў Charles Percier[d]
Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені

Ордэн Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Агюст Манферан на Вікісховішчы

На рускі манер яго таксама называлі Аўгуст Аўгуставіч Манферан і Аўгуст (Аўгустын) Антонавіч Манферан.

БіяграфіяПравіць

Сапраўднае прозвішча яго было Рыкар (фр.: Ricard). Нарадзіўся ў 1786 годзе, у Шаё (дэпартамент Сены, у Францыі), вучыўся ў Парыжы пад кіраўніцтвам Перс'е(руск.) бел., Фантэна і Антуана Камар'е (айчым), удзельнічаў у пабудове царквы Марыі Магдаліны.

Пасля заканчэння школы архітэктуры Манферан ў 1813 годзе паступіў на ваенную службу ў напалеонаўскую ганаровую гвардыю(руск.) бел.. Вызначыўшыся ў бітве пры Ханау(руск.) бел., быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна і атрымаў чын старэйшага кватэрмайстара(руск.) бел.. Выйшаў у адстаўку неўзабаве пасля Лейпцыгскай бітвы(руск.) бел..

Красавік 1814 года карэнным чынам змяніў яго лёс. Манферану ўдалося прыцягнуць да сябе ўвагу Аляксандра I, падаючы яму «Альбом розных архітэктурных праектаў, прысвечаных Яго Вялікасці Імператару Усерасійскаму Аляксандру I», выкананы ўласнаручна. Гэта падзея адбылася адразу ж пасля ўступлення рускіх войскаў у Парыж.

Сярод малюнкаў у гэтым альбоме былі праекты коннай статуі, каласальнага абеліска, Трыумфальнай аркі «Адважнаму Расійскаму войску» і «Калоны ў гонар усеагульнага міру» (у ёй прасочваюцца матывы будучай Александраўскай калоны). Малюнкі альбома былі анатаваны кароткім пералікам неабходных будаўнічых матэрыялаў і там жа паказваўся кошт выдаткаў.

Паказаўшы сябе не толькі як выдатнага малявальшчыка, эксперта і аматара класічнага мастацтва, але і як тэхнічна падкаванага спецыяліста, Манферан дамогся свайго — ён атрымаў афіцыйнае, але пры гэтым ветлівае запрашэнне прыехаць у Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прыехаў у паўночную Пальміру, не пабаяўшыся змяніць свой лёс. Больш за 40 гадоў, да самай смерці, ён жыў і працаваў у гэтым горадзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Auguste de Montferrand // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Auguste Ricard de Montferrand // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Манферан Аўгуст Аўгуставіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 95

СпасылкіПравіць