Агюст Манферан

(Пасля перасылкі з Агюст Рыкар Манферан)

Анры Луі Агюст Рыкар дэ Манферан (фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand; 23 студзеня 1786, Шаё  (руск.), прадмесце Парыжа — 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858, Санкт-Пецярбург) — архітэктар, будаўнік Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.

Агюст Манферан
фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand
Я. А. Плюшар  (руск.) (бел.. Партрэт архітэктара Манферана. 1834 год.
Я. А. Плюшар  (руск.). Партрэт архітэктара Манферана. 1834 год.
Дата нараджэння 23 студзеня 1786(1786-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858[3] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Францыя
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург
Найважнейшыя пабудовы
Уплыў Charles Percier[d]
Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені

Ордэн Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На рускі манер яго таксама называлі Аўгуст Аўгуставіч Манферан і Аўгуст (Аўгустын) Антонавіч Манферан.

Біяграфія правіць

Сапраўднае прозвішча яго было Рыкар (фр.: Ricard). Нарадзіўся ў 1786 годзе, у Шаё (дэпартамент Сены, у Францыі), вучыўся ў Парыжы пад кіраўніцтвам Перс'е  (руск.), Фантэна і Антуана Камар'е (айчым), удзельнічаў у пабудове царквы Марыі Магдаліны.

Пасля заканчэння школы архітэктуры Манферан ў 1813 годзе паступіў на ваенную службу ў напалеонаўскую ганаровую гвардыю  (руск.). Вызначыўшыся ў бітве пры Ханау  (руск.), быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна і атрымаў чын старэйшага кватэрмайстара  (руск.). Выйшаў у адстаўку неўзабаве пасля Лейпцыгскай бітвы  (руск.).

Красавік 1814 года карэнным чынам змяніў яго лёс. Манферану ўдалося прыцягнуць да сябе ўвагу Аляксандра I, падаючы яму «Альбом розных архітэктурных праектаў, прысвечаных Яго Вялікасці Імператару Усерасійскаму Аляксандру I», выкананы ўласнаручна. Гэта падзея адбылася адразу ж пасля ўступлення рускіх войскаў у Парыж.

Сярод малюнкаў у гэтым альбоме былі праекты коннай статуі, каласальнага абеліска, Трыумфальнай аркі «Адважнаму Расійскаму войску» і «Калоны ў гонар усеагульнага міру» (у ёй прасочваюцца матывы будучай Александраўскай калоны). Малюнкі альбома былі анатаваны кароткім пералікам неабходных будаўнічых матэрыялаў і там жа паказваўся кошт выдаткаў.

Паказаўшы сябе не толькі як выдатнага малявальшчыка, эксперта і аматара класічнага мастацтва, але і як тэхнічна падкаванага спецыяліста, Манферан дамогся свайго — ён атрымаў афіцыйнае, але пры гэтым ветлівае запрашэнне прыехаць у Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прыехаў у паўночную Пальміру, не пабаяўшыся змяніць свой лёс. Больш за 40 гадоў, да самай смерці, ён жыў і працаваў у гэтым горадзе.

Зноскі

  1. Auguste de Montferrand // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Auguste Ricard de Montferrand // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць