Агінскі стэп

раўніна ў Расіі

Агі́нскі стэп[1] (руск.: Агинская степь) — узвышаная стэпавая раўніна ў Забайкальскім краі Расіі, у міжрэччы рэк Анон і Ага.

Агінскі стэп
руск.: Агинская степь
Каардынаты: 51°21′45″ пн. ш. 115°19′03″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Забайкальскі край
physical
Агінскі стэп
Агінскі стэп
physical
Агінскі стэп
Агінскі стэп
Катэгорыя на Вікісховішчы

Даўжыня раўніны складае каля 100 км. Вышыні 600—900 м. Складзена з алювіяльных і элювіяльных адкладаў антрапагеннага перыяду на кембрыйскіх сланцах. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Значная частка тэрыторыі пад ворывам.

У мэтах захавання і ўзнаўлення натуральных стэпавых экасістэм у 2004 годзе створаны заказнік «Агинская степь».

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць