Анон
Ано́н (бур. Онон гол, манг.: Онон гол, руск.: Онон) — рака ў Манголіі і Забайкальскім краі Расіі.
Анон | |
---|---|
бур. Онон гол, манг. Онон гол, рус. Онон | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1032 км |
Басейн | 96 200 км² |
Расход вады | 191 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | нагор'е Хэнтэй |
• Каардынаты | 48°50′32″ пн. ш. 108°47′18″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Шылка |
• Месцазнаходжанне | Забайкальскі край |
• Каардынаты | 51°42′16″ пн. ш. 115°50′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур |
Краіны | |
Код у ДВР | 20030100312118100003482 |
![]() |
Даўжыня ракі 1032 км, з іх 543 км на тэрыторыі Забайкальскага края. Плошча вадазбору 96 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 181 м³/с (за 12 км ад вусця — 191 м³/с[1]). Аб’ём гадавога сцёку 6,028[1] км³. Выток ракі знаходзіцца на нагор’і Хэнтэй у Манголіі. Працякае пераважна па стэпавых раўнінах. Пры зліцці з ракой Інгада ўтварае раку Шылка (прыток Амура). Сілкаванне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, на перакатах прамярзае.
Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне і прамысловыя патрэбы.
У міжрэччы ракі Анон і яе прытока Агі знаходзіцца Агінскі стэп[2].
Зноскі
- ↑ а б Чернов А. В. Онон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 76.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 374.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 319. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)