Дамаст

(Пасля перасылкі з Адамашак)

Дамаст[1] (араб. دمسق‎‎) — дэкаратыўная тканіна (звычайна шаўковая), адна- або двухбаковая з малюнкам (часцей за ўсё кветкавым), утвораным бліскучым атласным перапляценнем нітак, на матавым фоне палатнянага перапляцення  (укр.). Назва тканіны паходзіць ад горада Дамаск ў Сірыі.

Італьянскія шаўковыя дамасты XIV стагоддзя

Іншыя назвы правіць

 
Узорысты адамашак, з якога зроблена крыссе аднаго з белых арнатаў пачатку ХІХ стагоддзя
  • Адамашак, Адамашка, Одамашка, Дамашка[2] (лац.: adamascus, фр.: damas) — двухбаковая жакардавая тканіна, звычайна шаўковая, звычайна аднакаляровая, з матавым малюнкам на бліскучым фоне (ці наадварот), атрыманая шляхам адпаведнага падбору ткацкіх перапляценняў  (укр.), часцей за ўсё атласных і саржавых. Самыя старажытныя ўзоры адамашку вырабляліся ў Кітаі ў эпоху Хань (200 год да н.э. — 220 год н.э.); у Егіпце і Сірыі ў VIIXI стагоддзях; у Еўропе вырабляўся з XII стагоддзя, пераважна ў Італіі. Ільняныя адамашкі вырабляліся ў Фландрыі і Нідэрландах у XVIXVII стст., у Саксоніі і Сілезіі ў XVIIXVIII стст. Шаўковыя адамашкі выкарыстоўваліся для дарагіх убораў, царкоўных убранстваў  (англ.), а таксама для пакрыцця сцен і мэблі; льняныя адамашкі выкарыстоўвалі для пасцельнай і сталовай бялізны[3].
  • Дамаск (дама) — шаўковая або баваўняная тканіна палатнянага або капровага перапляцення, часта ў камбінацыі з атласным малюнкам. У шырокім значэнні дама — усе ўзорыстыя тканіны, у якіх спалучаюцца атласныя і палатнянае перапляценні.
  • Камка  — старадаўняя персідская або кітайская шаўковая тканіна з каляровымі ўзорамі. Прадмет раскошы.
  • Камчатка

Гісторыя правіць

 
Арабскі шаўковы дамаск XI стагоддзя
 
Жупан з шаўковага дамаску

Самыя старажытныя ўзоры адамашку вырабляліся ў Кітаі ў эпоху Хань (200 год да н.э. — 220 год н.э.); у Егіпце і Сірыі ў VIIXI стагоддзях; у Еўропе вырабляўся з XII стагоддзя, пераважна ў Італіі.

У XIX стагоддзі з шаўковага дамаста з усходнімі ўзорамі выраблялі адзенне. Ільняныя адамашкі вырабляліся ў Фландрыі і Нідэрландах у XVIXVII стст., у Саксоніі і Сілезіі ў XVIIXVIII стст.

У першай палове XX стагоддзя дамаст выкарыстоўвалі ў асноўным для афармлення інтэр’ераў, пазней — зноў для касцюмаў і камізэлек.

Шаўковыя адамашкі выкарыстоўваліся для дарагіх убораў, царкоўных убранстваў  (англ.), а таксама для пакрыцця сцен і мэблі; льняныя адамашкі выкарыстоўвалі для пасцельнай і сталовай бялізны[4].

Цяпер ільняны або баваўняны дамаст выкарыстоўваецца ў якасці матэрыялу для абрусаў.

Сучасны дамаст вырабляецца на жакардавых машынах  (укр.).

Камка згадваецца як разнавіднасць «татарскага тавару» ва Устаўной Грамаце малдаўскага ваяводы Аляксандра ад 1407 года, якая падавала львоўскім і падольскім купцам права свабодна гандляваць у Малдаўскім княстве, у прыватнасці ў Сучаве.

Віды дамаста правіць

  • Уласна дамаст — баваўняная тканіна белага колеру з бліскучымі ўзорамі на матавым фоне, выкарыстоўваецца для абрусаў
  • Дама-кафар — разнавіднасць штофа, які выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі. Вырабляецца са змяшанай пражы (шоўк, воўна, лён, бавоўна)[1]
  • Дамасе — тканіна з буйным малюнкам, з чаргаваннем бліскучых і матавых паверхняў[1]
  • Дамасін — тып аднабаковага дамаста[1]
  • Дамаскет — узорыстая тканіна з залотных нітак, падобная на парчу[1]

Зноскі

  1. а б в г д Лазука 2015, с. 84.
  2. Лазука 2015, с. 49.
  3. . ISBN 83-01-12365-6 https://archive.org/details/sownikterminolog00kuba. {{cite book}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  4. . ISBN 83-01-12365-6 https://archive.org/details/sownikterminolog00kuba. {{cite book}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Адамашок Архівавана 11 березня 2021. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1957. — Т. 1, кн. I : Літери А — Б. — С. 15. — 1000 екз.
  • Камка Архівавана 15 вересня 2020. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1959. — Т. 3, кн. V : Літери К — Ком. — С. 586. — 1000 екз.