Адам Гюнтэр

(Пасля перасылкі з Адам Міхалавіч Гюнтэр)

Адам Гюнтэр фон Гільдэсгайм (польск.: Adam Günther von Hildesheim; 2 студзеня 1782 — 25 жніўня 1854, Вільня) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянер і мецэнат.

Адам Гюнтэр
Нараджэнне 2 студзеня 1782(1782-01-02)
Смерць 25 жніўня 1854(1854-08-25) (72 гады)
Месца пахавання
Бацька Міхал Гюнтэр[d]
Маці Канстанцыя з Валадковічаў[d]
Жонка Аляксандра з Тызенгаўзаў[d]
Дзеці Мацільда з Гюнтэраў[d], Ідалія з Гюнтэраў[d] і Альбіна Габрыэля з Гюнтэраў
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, калекцыянер, мецэнат

Біяграфія правіць

Род паходзіць з Ніжняга Рэйна. Нарадзіўся ў сям’і Міхала, навагрудскага стольніка, уладальніка Пухова, Старыцы, Пакошава і Запосця Мінскай губерні.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, належаў да Таварыства шубраўцаў. У 1808 г. атрымаў пацвярджэнне графскага тытула (фон Гільдэсгайм). Напярэдадні вайны 1812 года быў старшынёй цывільнага дэпартамента галоўнага суда Мінскай губерні. У чэрвені 1812 г. працаваў у створаным рускімі ўладамі Віленскім Галоўным камітэце для ваенных павіннасцяў (разам з І. А. Ляхніцкім). 7 ліпеня 1812 г. стаў сябрам адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента, узначальваў аддзел паліцыі. У 1813 г. засядаў у камітэце рэгістрацыі стратаў, панесеных пад час вайны 1812 года жыхарамі Літвы (Беларусі). Быў сябрам Цэнтральнай камісіі вайсковай павіннасці для літоўскіх і беларускіх губерняў. З 1818 г. — старшыня (прэзідэнт) 1-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні, дарадца. Камісіянер Радзівілаўскай камісіі.

Прэзідэнт Віленскага дабрачыннага таварыства. Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» і ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.

 
Палац у Дабраўлянах, літаграфіі К. Бахматовіча. 1835

Пасля набыцця маёнтка Дабраўляны пабудаваў трохпавярховы палац, гаспадарчыя пабудовы, пасадзіў парк. Дубраўляны сталі культурным цэнтрам: тут была мастацкая галерэя, багатая бібліятэка, у капліцы сабрана калекцыя ваеннай зброі і амуніцыі XIII—XIX ст.: шлемы, кірасы, латы, парахоўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і інш. Створаны музей народнага побыту (старыя хаты, аборы, борці і інш.). Цяпер большая частка экспанатаў знаходзіцца ў Варшаве.

 
Магіла Адама Гюнтэра на могілках Роса (сектар 15а)

Пахаваны на Росах у Вільні.

Сям’я правіць

З 1810 года ў шлюбе з Аляксандрай з Тызенгаўзаў (каля 1780—1843), мастачкай-аматаркай. Дзеці:

Літаратура правіць

Спасылкі правіць