Адам Сцяпанавіч Плятэр

Граф Адам Сцяпанавіч Плятэр (1790—1862) — польска-літоўскі археолаг і натураліст.

Адам Сцяпанавіч Плятэр
польск.: Adam Antoni Onufry Broel-Plater
маршалак шляхты Дынабургскага павета[d]
Нараджэнне 15 чэрвеня 1790(1790-06-15)[1][2]
Смерць 1862[3][4][…]
Род Плятэры
Бацька Аўгуст Геранім Гіяцынт Плятэр[d]
Маці Тэафіла з Жавускіх[d]
Жонка Людвіка з Грабоўскіх[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць археолаг, біёлаг, універсальны чалавек, заолаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера археалогія і заалогія

Біяграфія правіць

Сын графа Аўгуста Гераніма Гіяцынта Плятэра  (руск.) (1750—1803) і Тэафілы Станіславаўны са Ржавускіх (1761—1800). Быў дваранскім маршалкам Дынабургскага павета і членам Імператарскае Рускае археалагічнае таварыства  (руск.), куды ахвяраваў вынікі сваіх раскопак.

Абмяжоўваў свае навуковыя росшукі сваёй малою радзімай, але яго працы пэўным чынам судакраналіся з гісторыяй Беларусі: «Пра паходжанне слова Рубо (або Рубон), нададзеным старажытнымі Дзвіне», «Пра старажытныя камяні з надпісамі, што знаходзяцца ў рэчцы Дзвіна ад XII стагоддзя каля Полацка і Дзісны», «Пра даўнія магілы і пра старажытнасці, знойдзеныя ў Інфлянтах Польскіх», «Гістарычныя звесткі пра царкву Перамянення Панскага (Спаса), размешчаную каля Полацка, пра крыж, падараваны гэтай жа царкве святою Ефрасінняю і пра пілігрымку гэтае святое ў Ерусалім»[5][6].

Сям’я правіць

З 1816 года ў шлюбе з Людвікай з Грабоўскіх (1799—1873), дачкой Паўла. Дочкі:

  • Караліна (1818—1880), у шлюбе з Напалеонам Шырынам;
  • Тэкля (1821—1856), у шлюбе з Міхалам Броэль-Плятэрам;
  • Анэля (1823—1852), у шлюбе з Канстанцінам Плятэрам-Зібергам;
  • Элеанора (1828—1856)
  • Ганна (1831—1901), у шлюбе з Адамам Броэль-Плятэрам;

Сыны:

  • Вацлаў (1819—1845);
  • Павел (1824—1842);
  • Тэафіль (1825—1858);
  • Эдвард (1826—1865), уладальніка Краславы.

Асноўныя працы правіць

  • «Rzut oka na skład geologiczny Inflant» (Вільня, 1832);
  • «Widoki pozostałych u Krakowie pomników starozytnych Polski» (Кракаў, 1876);
  • «O dawnych grobach i starozytnościach odkrytych w Inflantach polskich» (Рыга, 1848);
  • «Spis zwierząt ssących, ptaków i ryb krajowych» (Вільня, 1852);
  • «Opisanie hydrograficzno-statystyczne Dżwiny Zachodniéj oraz ryb w niej żyjących» (Вільня, 1861).

Зноскі

  1. Adam Antoni Onufry Plater // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Adam Antoni Onufry Plater (Broel-Plater) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Adam Antoni Broel-Plater // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Adam Plater // NUKAT — 2002.
  5. Rubon. 1842. T. I. S. 5-7; T. II. S. 37-47; T. V. S. 7-37; 1845. T. VI. S. 7-34; 1847.T. VIII. S. 22-47; T. IХ. S. 24-33.
  6. Хаўстовіч М.В. Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.. — Мн.: БДУ, 2001. — С. 40. — 171 с. — ISBN 985–445–548–3.

Літаратура правіць